9 лiстапада 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус: Новы цэлюлозна-кардонны камбінат — вялізнае раскраданне

9
Беларус: Новы цэлюлозна-кардонны камбінат — вялізнае раскраданне

Відавочна, што праект стане стратным.

Кіраўнік "Беллеспаперапрама" Сяргей Касьянаў абвясціў аб будаўніцтве новага цэлюлозна-кардоннага камбіната паводле "найноўшых кітайскіх тэхналогій" прадукцыйнасцю да 500 тысяч тон прадукцыі на год.

Чытач сайта Charter97.org пытаецца, навошта ён патрэбны:

- У Добрушы ёсць ужо такі. Будаваўся дзесяць гадоў замест пяці, каштаваў $1 млрд. крэдытных грошай, замест 600 млн. Кітайцы, якіх так любіць расхвальваць беларускі дыктатар, паказалі сябе на будаўніцтве завода не з лепшага боку.

Быў скандал з шэсцем кітайскіх будаўнікоў на Менск, выкліканым трохмесячнай нявыплатай заробку. Кітайскім дыпламатам удалося ўгаварыць іх спыніцца ў Гомелі. Карпарацыя "Сюань Юань" у выніку не змагла арганізаваць запуск вытворчасці з тэхнічных прычын. Кітайцы не змаглі яго дабудаваць за шэсць гадоў, наладжваць вытворчасць прыйшлося аўстрыйцам з кампаніі Andritz. Пасля санкцый яны сышлі, якасць прадукцыі ўпала. Заходнія рынкі закрыліся, застаўся расейскі, дзе досыць сваёй прадукцыі. У выніку Добрушэўскі камбінат дагэтуль загружаны на 70% магутнасці. Аўстрыйцы з Andritz паралельна пабудавалі расейцам камбінат у Каме.

Дзель лясной прамысловасці пры Лукашэнку трагічная. З нулявых гадоў у яе было ўкладзена дзясяткі мільярдаў даляраў на мадэрнізацыю. Прэм'ер Мясніковіч за хабар на дзясяткі мільёнаў еўраў дазволіў пабудаваць канцэрну «Краношпан» вялізны лесаперапрацоўчы камбінат, у выніку чаго шэсць беларускіх заводаў збанкрутавалі. Натуральна, Лукашэнка быў у долі ў гэтай афёры. Асноўны ўдар дрэваперапрацоўцы нанеслі санкцыі. Заходні рынак страчаны, Расея сама не ведае, куды збываць аналагічную прадукцыю, іншыя рынкі нерэнтабельныя праз складаную і дарагую лагістыку.

Лукашыстаў гэта не бянтэжыць, яны рыхтуюць новы гіганцкі стратны праект. Для іх галоўнае - гэта магчымасць распілаваць велізарныя сумы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках