Аператар А1 пачаў браць грошы з беларусаў за бясплатную паслугу
33- 18.09.2024, 19:12
- 33,352
За год можа набегчы прыстойная сума.
Абаненты мабільнага аператара А1 зноў скардзяцца – летам з іх рахункаў пачало «ўцякаць» больш грошай.
«Паспелі спісаць ужо Br8 за два месяцы», - распавёў беларус парталу Onliner.
У сітуацыі разабраліся: выкрут тычыцца карыстальнікаў, якія атрымліваюць па электроннай пошце рахункі за выкананыя паслугі. І тут ёсць два фарматы: PDF і XLS. Апошні раней рассылаўся бясплатна, а з 1 чэрвеня А1 бярэ за «Пераўтварэнне рахунку» цэлых Br4.
Варта адзначыць, што паслуга не падключаецца аўтаматычна. Але вы маглі самі на яе падпісацца пры ўкладанні дамовы з кампаніяй.
«Штомесяц папаўнялі рахункі трох чальцоў сям'і на суму, якая адпавядае тарыфу (абаненцкай плаце). Улетку сумы перастала ставаць. Нам падалося гэта дзіўным, бо заўсёды ўкладваліся ў ліміты, абумоўленыя тарыфам», - дзеляцца абаненты.
Справа была акурат у рассылцы, за якую цяпер таксама трэба плаціць.
Паслугу А1 можна адключыць, але давядзецца папрацаваць. І мабільным дадаткам тут не абысціся. Каб перастаць атрымліваць рахунак у XLS, трэба ўспомніць пароль ад асабістага кабінета ў браўзэры.
У кампаніі А1 пракаментавалі сітуацыю для партала:
«Большасць кліентаў уважаюць за лепшае атрымліваць рахунак на электронную скрыню ў фармаце PDF (паслуга выконваецца без спагнання аплаты). У той жа час за дадатковую плату кліент можа скарыстацца паслугай пераўтварэння рахунка ў фармат EXL, а таксама абраць спосаб дастаўкі рахунку – у папяровым выглядзе поштай».