Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск сышоў з пасады
5- 18.09.2024, 14:12
- 7,424
З прычыны стану здароўя.
Вячаслаў Харанека пакідае пасаду генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Генеральны дырэктар РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" Вячаслаў Харанека, які ўзначальваў аэрапорт з лютага 2020 года, сыходзіць з пасады кіраўніка з прычыны стану здароўя. Агулам ён прапрацаваў у авіяцыі больш за 30 гадоў.
Выканаўцам абавязкаў генеральнага дырэктара РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" прызначаны Вадзім Праўлоцкі.