Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны
5- 2,964
Гэта стала самай дарагой пакупкай на сталічным рынку жылой нерухомасці з 2021 года.
Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны, паведамляе «Наша Ніва». Дом стаў самай дарагой пакупкай на сталічным рынку жылой нерухомасці з 2021 года.
Агульная плошча элітнай нерухомасці - 432 кв. м. Камяніца мае пляц плошчай 11 сотак, на якім пабудаваная альтанка з зонай барбекю, тэраса і ўбудаваны гараж. Самая камяніца была пабудаваная на ўчастку ў 2009 годзе. У выніку яе купілі за 2,85 млн даляраў.
Дом стаў самай дарагой пакупкай на сталічным рынку жылой нерухомасці з 2021 года. Аднак яму не ўдалося пабіць рэкорд таго часу, калі ўгода з жыллём была ўкладзеная за 3,35 млн даляраў.