Microsoft: Расейскія тролі распаўсюджваюць хлусню пра Гарыс
19- 18.09.2024, 14:26
- 5,942
Яны ствараюць падробленыя відэа.
"Фабрыкі троляў", як мяркуецца, звязаныя з Крамлём, распаўсюджваюць фэйкавыя відэа, накіраваныя на дыскрэдытацыю кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША Камалы Гарыс. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы кампаніі Microsoft, паведамляе "Радыё Свабода".
Microsoft адзначае, што расейскія тролі актывізаваліся ў канцы жніўня - праз месяц пасля выхаду з перадвыбарнай гонкі цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. У справаздачы згадваюцца дзве групоўкі троляў - Storm-1516 і навейшая Storm-1679.
Групоўка Storm-1516 стварыла і распаўсюдзіла два фэйкавыя відэа пра Гарыс, кожнае з якіх сабрала мільёны праглядаў. У першым роліку, як вынікае з подпісу да яго, «прыхільнікі Гарыс нападаюць на ўдзельніка мітынгу ў падтрымку ейнага апанента Дональда Трампа». У другім пастановачным роліку гераіня сцвярджае, што на яе ў 2011 годзе ўспала Гарыс, у выніку чаго яе паралізавала. Відэа тролі апублікавалі на сайце, які маскуецца пад СМІ, створаным усяго за некалькі дзён да публікацыі фэйкавых ролікаў.
Групоўка Storm-1679, пераключыўшыся з вытворчасці кантэнту аб Алімпіядзе ў Парыжы, таксама стварыла два фальшывыявідэа аб палітыцы Грыс. На адным з іх намаляваны рэкламны шчыт у Нью-Ёрку, на якім транслюецца фэйкавая агітацыя: «Тысячы дзіцячых пенісаў па ўсёй Амерыцы чакаюць, каб іх адрэзалі. Галасуй за Грыс! Яна абяцае бясплатную аперацыю па змене полу для вашых дзяцей, падабаецца вам гэта ці не. Зробім хлопчыкаў зноў дзяўчынкамі!». Ролік за чатыры гадзіны набраў больш за сто тысяч праглядаў у сацсетцы X.
У Microsoft чакаюць, што пракрамлёўскія "фабрыкі троляў" – новыя і старыя – працягнуць распаўсюджваць пастановачныя ролікі ў тым ліку з выкарыстаннем штучнага інтэлекту напярэдадні выбараў прэзідэнта ЗША, якія пройдуць 5 лістапада. Таксама ў справаздачы Microsoft згадваецца аналагічная дзейнасць "фабрык троляў" у Іране і Кітаі.