Дым вышэй за аблокі: спадарожнікі зафіксавалі момант выбуху на складах у Таропцы
10- 18.09.2024, 14:51
- 24,006
Магутнае відэа.
Момант выбухаў на вайсковым аб'екце РФ каля горада Тарапец заўважылі відэакамеры, устаноўленыя на спадарожніках. У выніку трапляння дронаў УСУ пачалася дэтанацыя набояў і ракет, якія захоўваліся на расейскіх складах, і слуп дыму зафіксавалі з вышыні мінімум 400 км.
Відэа выбуху на тэрыторыі Цвярской вобласці OSINT-аналітык з нікам Osinttechnical апублікаваў у сацсетцы X (Twitter).
The massive smoke plume from Russia's exploding 107th GRAU Arsenal in Toropets is visible from space.
— OSINTtechnical (@Osinttechnical) September 18, 2024
The massive Russian ammunition storage facility was hit by a Ukrainian drone attack overnight. pic.twitter.com/Uwzks9bomZ
Паведамленне расследавальніка з'явілася ў сетцы а 08:00 18 верасня. Відэа доўжыцца ўсяго дзве сэкунды. Спачатку відаць панараму мясцовасці, часткова пакрытую аблокамі. Затым у вызначаным пункце з'яўляецца дымны пік, які быў бачны з космасу. Аўтар паведамлення ўпэўнены, што падзея адбылася менавіта ў горадзе Тарапец, таму што зверылі з картай аблокаў на метэаралагічным партале. Ён адзначыў, што гледачы бачаць падрыў 107-га арсенала Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўлення Мінабароны РФ, які ажыццявілі дроны Сіл абароны Украіны.
Вышыня палёту спадарожнікаў - ад 400 км да 800 км і вышэй. Гэта азначае, што слуп дыму ад дэтанацыі складоў расейскіх ракет і зброі быў бачны мінімум з 400-кіламетровай вышыні.