Украіна рыхтуецца да ўсталявання плывучых электрастанцый
1- 18.09.2024, 19:16
- 6,204
Ёсць пастанова Кабміна.
Кабінет міністраў на пасяджэнні 13 верасня зацвердзіў захады ў арганізацыі ўстаноўкі газапоршневых і газатурбінных установак на суднах тэхнічнага флоту. Пра гэта паведамляецца ў пастанове №1069.
Гэтыя захады маюць адзнаку «для службовага карыстання».
Пры гэтым Кабінет міністраў адкрыта паведаміў, што арэнда такіх станцый і звязаных з гэтым паслуг будзе рабіцца шляхам укладання дамовы без выкарыстання адкрытых таргоў.
Станцыі таксама вызвалілі ад неабходнасці атрымліваць горадабудаўнічыя ўмовы, адвядзення зямельных надзелаў і іншых бюракратычных перашкод.