У Беларусі выраслі тарыфы на тэхагляд
7- 18.09.2024, 20:17
- 8,262
З 1 верасня.
Тарыфы на паслугі правядзення дзяржаўнага тэхагляду транспартных сродкаў на дыягнастычных станцыях прадпрыемства «Белтэхагляд» павялічаныя з 1 верасня 2024 года.
Так, напрыклад, ТА легкавога аўтамабіля з рухавіком, які працуе на бензіне, з колавай формулай 4х2 абыдзецца на 40,4 рубля, з поўным прывадам – 42,2 рубля. Тэхнічнае абслугоўванне легкавога аўтамабіля з дызельным рухавіком або газаматорнай паўнапрываднай версіяй машыны абыдзецца на пару рублёў даражэй.
Дыягностыка гібрыднага аўто або электракара з колавай формулай 4х2 – 30,2 рубля. ТА матацыкла – 20,7 рубля. Даражэй за ўсё – 75,2 рубля – прайсці ТА для аўтобуса з дазволенай масай больш за 5 тонаў.
Трэба адзначыць, што толькі за ліпень і жнівень 2024 года на станцыях Белтэхагляду выдалі больш за 250 тысячаў дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху.