Зяленскі: План перамогі Украіны гатовы
18- 18.09.2024, 21:06
- 10,882
Паводле словаў прэзідэнта Украіны, цяпер патрэбны катэгарычны намер, каб яго рэалізаваць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі расказаў пра гатоўнасць плану перамогі Украіны. Самае галоўнае цяпер – катэгарычны намер рэалізаваць.
Пра гэта ён паведаміў падчас вечаровага звароту.
«Сёння ўжо можна сказаць, што ўжо цалкам падрыхтаваны наш План перамогі – усе пункты, усе ключавыя акцэнты, вызначаныя неабходныя дадаткі з дэталямі да Плану. Усё прапрацаванае. Самае галоўнае цяпер – катэгарычны намер рэалізаваць», – расказаў Зяленскі.
Паводле ягоных словаў, няма і не можа быць ніякай альтэрнатывы міру і ніякай замарозкі вайны ці якіх-небудзь іншых маніпуляцый, якія проста перанясуць расейскую агрэсію на іншы этап.
«Нам патрэбная надзейная і доўгая бяспека для Украіны, а значыць – усёй Еўропы», – падкрэсліў ён.