Менскі заапарк збірае вялікія плюшавыя цацкі
3- 19.09.2024, 10:18
- 3,192
“Для ўзбагачэння асяроддзя каціных”.
Менскі заапарк звярнуўся да наведвальнікаў з прапановай - прынесці непатрэбныя мяккія цацкі (памерам ад 50 см). У паведамленні, апублікаваным у сацсетках, гаворыцца, што цацкі патрэбныя "для ўзбагачэння асяроддзя каціных".
Агенцтва "Мінск-навіны" высветліла, што плюшавых звяроў любяць сервалы і ацэлоты, гуляюць з імі "ў паляванне". Да некаторых нават прывязваюцца, тады імкнуцца не перашчыраваць з сілай размаху і ўкусу. Былі нават выпадкі, калі пры пераездзе драпежніка ў іншы заапарк яго плюшавага сябра адпраўлялі разам з ім.
Хоць часцей зцацкі ірвуць. Таму заапарк і абвясціў новы збор. Прымаюць плюшавых звяроў штодня з 9:00 да 19:00.