Экспэрт: У РФ заканчваюцца закансерваваныя танкі
16- 20.09.2024, 8:49
- 27,474
Але Украіну чакае новы выклік.
Да 2026 года ў Расеі скончацца закансерваваныя танкі. Гаворка ідзе аб мадэлях Т-55 і Т-62. Пра гэта ў эфіры “Кіеў 24” распавёў ваенны эксперт Аляксандр Мусіенка.
Паводле ягоных слоў, Расея практычна ўжо страціла свае Т-62. Так, украінскія войскі змаглі захапіць шмат такіх танкаў як трафейных. Праўда, Украіна таксама страчвае старыя танкі.
“Я вам скажу, што старыя танкі страчваюць такое значэнне. Яны вельмі ўразлівымі становяцца. І гэта тычыцца Украіны таксама. Выйсце якое? Гэта танкі, якія будуць найноўшыя, больш сучасныя, на якіх будуць устанаўлівацца, у тым ліку, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы, якія будуць мабільныя, хуткія і будуць выконваць задачы на полі бою. За імі будучыня», - адзначыў экспэрт.
Са слоў Мусіенкі, акупанты і ўкраінскія войскі пакуль зыходзяць з тых магчымасцяў, якія ёсць. Украіна працягне атрымліваць Leopard і іншыя мадэлі танкаў ад партнёраў. Расея ж будзе вырабляць свае Т-90. І хоць гэтую мадэль таксама нельга назваць цалкам "сучаснай", яна ўсё адно кідае выклік Узброеным сілам Украіны.
“І там няма ўсіх тэхналогій, якія былі ў танкаў “Прарыў” раней. Таму, уласна кажучы, гэта крыху больш абмежаваная копія Т-90. Але, безумоўна, яна нясе пагрозу”, - адзначыў экспэрт.
Ён заявіў, што праз санкцыі РФ не можа абсталяваць свае танкі новымі прыборамі для начнога бачання ды іншым. Пры гэтым расейцы могуць ствараць прыкладна 149 танкаў за год.
“І колькасць 149 невялікая на год, я згодзен. Але гэта таксама выклік. Што да баз захоўвання, у Расеі засталося на 2025 год і ўсё. На 2026-ы не будзе ўжо чаго раскансерваваць. Танкаў не будзе”, - сказаў Мусіенка.