13 кастрычнiка 2024, Нядзеля, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ёсць выразная формула, як загнаць Пуціна ў глухі кут»

10
«Ёсць выразная формула, як загнаць Пуціна ў глухі кут»

Гэта дазволіць змяніць ход вайны.

Публіцыст Віталь Портнікаў адказаў на пытанне, як ліквідацыя Пуціна магла б змяніць ход вайны. На пытанне аб тым, ці можа ліквідацыя кіраўніка Крамля паўплываць на пазіцыю РФ наконт вайны ва Украіне, Віталь Портнікаў адказаў так: «Я хацеў бы сказаць, што ёсць больш дакладная формула, як прымусіць Расею да міру. Гэта спыніць Расею на лініі сутыкнення, не даць ім магчымасці далей рухацца наперад, паказаць, што ўсе іх удары па нашай інфраструктуры не прыводзяць да адтоку насельніцтва. Калі новых мільёнаў уцекачоў не будзе і мы перажывём гэтую зіму як папярэднюю, то гэта будзе дэманстраваць, што ў Расеі не так шмат магчымасцяў знішчыць гэтую краіну».

Пра гэта Портнікаў распавёў у эфіры палітычнага ток-шоў «Говорить великий Львів» на канале YouTube.

Журналіст назваў умовы, пры якіх Пуцін будзе змушаны закончыць вайну: «Калі будзе глухі кут на фронце і глухі кут у знішчэнні ўкраінскай інфраструктуры і ў гэты ж час Расея ўбачыць, што яна марнуе больш грошай на вайну, чым можа сабе дазволіць, а выніку ніякага няма, то вось вам шлях да заканчэння вайны. Для гэтага абсалютна не трэба, каб нехта паміраў ці нехта выжываў».

Затым Портнікаў патлумачыў, хто напраўду кіруе РФ: "Што тычыцца заканчэння тэрміну кіравання Пуціна, я ўвесь час нагадваю тое, што я ўжо казаў, што гэта чэкісцкі рэжым і жаданне аднаўлення імперыі - гэта не асабістае жаданне Пуціна: гэта жаданне ўсёй гэтай «карпарацыі», якая называецца ФСБ, а раней называлася камітэтам бяспекі Савецкага Саюза. Гэтая карпарацыя перамагла ў барацьбе за ўладу ў Савецкім Саюзе, а атрымала ўладу ў выніку толькі ў Расеі. Улада ў СССР у яе фактычна выпала з рук, таму што былыя рэспублікі абвясцілі сваю незалежнасць і зараз іх мэта выправіць гэтую «памылку 1991 года».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках