Ізраіль нанёс магутны ўдар па ракетных устаноўках «Хезбалы»
- 20.09.2024, 9:26
- 3,884
На поўдні Лібана.
Ізраільскія сілы абароны ў чацвер увечары нанеслі масаваны ўдар па ракетных пазіцыях «Хезбалы» на поўдні Лібана.
Паводле інфармацыі ЦАХАЛа, удары былі нанесеныя агулам прыкладна па 100 пускавых устаноўках і іншай вайсковай інфраструктуры, у тым ліку месцах складавання ракет, падрыхтаваных да запуску.
Налёт пачаўся за серыяй выбухаў пэйджараў і рацый баевікоў «Хезбалы», якая адбылася ў першай палове тыдня.
Паводле інфармацыі Reuters, крыніцы ў лібанскіх сілах бяспекі назвалі ўдары самымі магутнымі з пачатку канфлікту летась у кастрычніку.