12 кастрычнiка 2024, Субота, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб

7
У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб

Нагадвае вадаспад.

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі грыб герыцый грабеньчаты (Hericium erinaceus Pers). Як паведамілі ў навуковым аддзеле нацыянальнага парка, гэта ўсяго трэці раз, калі грыб знаходзяць у пушчы.

Першым яго знайшоў міколаг Павел Міхалевіч у 1967 годзе. Наступны раз герыцый знайшлі ў 2016 годзе, а ў гэтым годзе навукоўцы заўважылі яго адразу ў трох месцах.

Герыцый грабеністы мае своеасаблівы вонкавы выгляд, яго доўгія шыпы нагадваюць струмені вадаспаду, што сцякае ўніз. За гэтую асаблівасць грыб у народзе называюць "дзедавай барадой" або "ільвінай грывай". Сам жа ён адносіцца да яжовікаў. Грыб расце на дубе ці грабе, часам сустракаецца і на аслабленых, яшчэ жывых дрэвах.

"У сувязі з надзвычайнай рэдкасцю гэтага грыба ў краіне, малалікасцю яго папуляцыі і знаходжаннем віду на мяжы арэала, магчыма будзе мэтазгодным уключэнне герыцыя грабеньчатага ў чарговае выданне Чырвонай Кнігі", — гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках