Украінскія партызаны выявілі вялікі палявы склад акупантаў на Данеччыне
- 20.09.2024, 16:01
- 4,832
Інфармацыю перадаў вайсковец УС РФ.
Сілам абароны Украіны сталі вядомыя дакладныя каардынаты буйнога палявога артылерыйскага склада расейскіх акупацыйных войск у Данецкай вобласці. Інфармацыю перадаў агент партызанскага руху «Атэш», які служыць у 36-й асобнай мотастралковай брыгадзе УС РФ.
Паводле звестак, апублікаваных 20 верасня ў Telegram-канале «Атэш», расейскія вайскоўцы актыўна завозяць на склад боепрыпасы, каб затым адпраўляць іх на лінію фронту.
«Наш агент з ліку вайскоўцаў 36 амсбр падаў нам інфармацыю аб месцазнаходжанні новага палявога артылерыйскага склада паблізу населенага пункта Бераставога Данецкай вобласці, куды некалькі дзён запар звозілася КАМАЗамі і УРАЛамі велізарная колькасць скрынь з боепрыпасамі для далейшай адпраўкі на фронт», – распавялі прадстаўнікі руху.
Склад знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі недалёка ад граніцы з Расеяй, захопленай з 2014 года. Каардынаты аб'екта: 47.575882, 38.310768.