УСУ ўзялі ў палон вялікую групу расейскіх вайскоўцаў
5- 20.09.2024, 16:16
- 13,920
Важнае папаўненне абменнага фонду.
Байцы УСУ захапілі ў палон вялікую групу расейскіх салдат. Гэта важнае папаўненне абменнага фонду, улічваючы, што Расея ўтрымлівае ў палоне мноства ўкраінцаў, захопленых яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
Пра захоп палонных паведамілі ў Telegram-канале «Exilenova+», дзе таксама апублікавалі адпаведнае відэа, змантаванае з кадраў, знятых украінскімі ваярамі.
Дэталі аперацыі не раскрываюцца, але ёсць здагадка, што гэта адбылося ў Курскай вобласці РФ, бо большасць падобных выпадкаў адбываюцца менавіта там апошнім часам.