Легендарны Плаціні прапанаваў кардынальна змяніць правілы футбола
31- 20.09.2024, 17:43
- 10,796
Каб павысіць відовішчнасць футбольных матчаў.
Дарадца прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі асацыяцый прафесійных футбалістаў (FIFPro), экс-кіраўнік УЕФА і чэмпіён Еўропы 1984 года ў складзе нацыянальнай каманды Францыі Мішэль Плаціні прапанаваў скараціць колькасць гульцоў на полі, каб павысіць відовішчнасць футбольных матчаў.
«Магчыма, нам варта прыбраць аднаго футбаліста ў камандзе і гуляць у дзесяцёх. Мы гуляем камандамі з 11 чалавек з 1900 года, але тады гульцы бегалі менш і павольней, чым сёння, яны былі слабейшыя фізічна», – заявіў ён у эфіры французскай радыёстанцыі RMC.
Плаціні растлумачыў, што гэта магло б вызваліць прастору на гульнявым полі, дадаўшы, што не з'яўляецца прыхільнікам скасавання афсайда, гэтае правіла ён уважае за самае разумнае ў футболе.