7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РПЦ: Тэорыя Дарвіна памылковая і павінна быць прыбраная са школьных падручнікаў у РФ

55
РПЦ: Тэорыя Дарвіна памылковая і павінна быць прыбраная са школьных падручнікаў у РФ

Дзяцей нібыта ўводзяць у зман.

Прапанова па выключэнні тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна са школьнай праграмы, агучаная памочнікам старшыні ўрада РФ і экс-прэм'ерам Чачэніі Муслімам Хучыевым, знайшла адабрэнне ў прадстаўнікоў Рускай праваслаўнай царквы, піша TThe Moscow Times.

«Хацеў бы падтрымаць пазіцыю, выказаную...Хучыевым, і згодны, што неабходна выключыць тэорыю Дарвіна са школьных падручнікаў, якая ўводзіць (дзяцей) у зман», - паведаміў РІА «Новости» старшыня Патрыяршай камісіі РПЦ у пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства іерэй Фёдар Лук'янаў.

Раней намеснік кіраўніка сінадальнага аддзела РПЦ Вахтанг Кіпшыдзэ заявіў, што тэорыя Дарвіна павінна выкладацца ў школах нароўні з рэлігійнымі ўяўленнямі аб паходжанні чалавека.

«Тэорыя Дарвіна, калі размова ідзе аб паходжанні чалавека ад малпы, абсалютна дакладна не павінна выкладацца ў школах як адзіна магчымая тэорыя», - сказаў ён.

Хучыеў заявіў, што тэорыю эвалюцыі Чарльза Дарвіна неабходна выключыць са школьнай праграмы, бо яна «супярэчыць рэлігійнаму выхаванню» і спрыяе «духоўнаму раскладанню» дзяцей. «Мы можам гэта проста прыбраць. Гэта [тэорыя Дарвіна] няпраўда, гэта супярэчыць рэлігійнаму выхаванню, усе рэлігіі гэта прызналі», - сказаў Хучыеў падчас першага пасяджэння Усерасейскага бацькоўскага камітэта. Ён прапанаваў падумаць аб гэтым кіраўніку Мінасветы РФ Сяргею Краўцову.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках