Зяленскі: Украіна актыўна рыхтуецца да шэрагу сустрэчаў у Амерыцы
6- 20.09.2024, 20:17
- 1,414
Украіна ўзмацняецца, каб рэальна наблізіць перамогу.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вядзе актыўную падрыхтоўку да візіту ў ЗША. Там у яго запланаваны шэраг сустрэчаў. Пра гэта ён заявіў падчас вечаровага звароту.
Паводле ягоных словаў, у Штатах ён сустрэнецца з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам, прадстаўнікамі абедзвюх партый у Кангрэсе. А таксама спадзяецца на сустрэчы з абодвума кандыдатамі ў прэзідэнты Злучаных Штатаў.
– Мы ва Украіне заўсёды будзем удзячныя Амерыцы за падтрымку нашай незалежнасці – за ўсю прапанаваную дапамогу, каб Украіна выстаяла ў гэтай вайне. І зараз мы прадставім цалкам канкрэтны план, як Украіне ў гэтай вайне не проста выстаяць, не проста трымаць узровень супраціву, як цяпер, але менавіта зараз узмацніцца – узмацніцца так, каб рэальна наблізіць справядлівы мір, рэальна наблізіць перамогу, – расказаў Зяленскі.
Прэзідэнт нагадаў, што Украіна спадзяецца на падтрымку вельмі.
– Гэта справядліва. Бо калі адзін народ перамагае ў бітве за сваю незалежнасць і захаванне міжнароднага права, увесь свет перамагае. Менавіта так павінна быць, – падкрэсліў ён.