27 верасня 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка атрымаў звонкую поўху ад Арменіі»

11
«Лукашэнка атрымаў звонкую поўху ад Арменіі»
АЛЯКСАНДР ЛАПШЫН

Блогер-падарожнік Лапшын расказаў пра сваё няўдалае затрыманне на запыт з Беларусі.

Трэвел-блогера Аляксандра Лапшына ўдзень, 21 верасня, затрымалі ў ерэванскім аэрапорце Зварнацы. Нагодай стаў запыт з Беларусі, напісаў Лапшын у сваім тэлеграм-канале.

Спачатку Лапшын указваў, што яго затрымалі «на падставе вышуку ад Азербайджана і Расейскай Федэрацыі». Пасля чатырох гадзін у аэрапорце мужчыну адпусцілі.

«Запыт у выніку быў з Беларусі, як высветлілася ў гэтым выпадку, не ад Азербайджана. У зман мяне ўвёў адзін з паліцыянтаў у аэрапорце, які даслоўна сказаў «Нікол Пашынян (прэм'ер-міністр Арменіі. - Заўв. рэд.) збіраецца прадаць цябе Аліеву», - напісаў Лапшын.

З яго слоў, беларускія абвінавачанні складаюцца з сямі артыкулаў крымінальнага кодэкса, сярод якіх ёсць абраза Лукашэнкі. Як мяркуе Лапшын, ініцыятарам яго затрымання выступіў пасол Беларусі ў Арменіі Аляксандр Канюк, які раней быў генпракурорам. Блогер адзначае, што «менавіта ён падпісаў пастанову аб экстрадыцыі мяне ў Азербайджан за наведванне Арцаха (непрызнаная Нагорна-Карабахская рэспубліка - Заўв. рэд.) у якасці журналіста».

«Паводле маёй інфармацыі ён падзяліўся з адным з дыпламатаў у Ерэване, што расправіцца са мной і знойдзе спосаб гэта зрабіць. Гэта ягоны адказ. Канюк знаходзіцца ў санкцыйным спісе Еўразвяза і ЗША за жорсткі разгон мірных акцый пратэсту ў Менску ўлетку 2020. Дзякуй армянскаму правасуддзю, якое адмовіла Беларусі ў маім арышце і экстрадыцыі», - напісаў Лапшын.

«Лукашэнка, які прадаў мяне Аліеву ў 2017 за наведванне Арцаха, атрымаў звонкую аплявуху ад Арменіі. А амбасадар Канюк атрымаў выспятка пад атлусцелы пракурорскі азадак», - мяркуе блогер пасля свайго вызвалення пасля затрымання.

Нагадаем, у 2016 годзе вядомага трэвэл-блогера Аляксандра Лапшына арыштавалі ў Беларусі, а затым выдалі Азербайджану. Улады гэтай краіны абвінавачвалі мужчыну ў незаконным наведванні Нагорнага Карабаха без дазволу Азербайджана. Праз год Лапшына прысудзілі да трох гадоў калоніі. А 7 верасня 2022 года Камітэт у правах чалавека ААН прызнаў дзеянні Беларусі незаконнымі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках