Афрыку замяло снегам
9- 22.09.2024, 11:06
- 17,510
Месцамі насыпала да двух метраў.
У суботу, 21 верасня, у Афрыцы прайшоў моцны снегапад. Месцамі сумёты дасягалі да двух метраў.
Аб гэтым паведамляюць Africa Facts Zone і France 24.
Пасля наймацнейшага снегападу ў Паўднёвай Афрыцы дарогі былі перацятыя, а аўтамабілісты затрымаліся проста на трасах.
Residents are stuck indoors as it snows heavily in Lesotho 🇱🇸 pic.twitter.com/EhoLccEUND
— Africa Facts Zone (@AfricaFactsZone) September 21, 2024
Асабліва пацярпела шаша N3, якая злучае Ёханэсбург і Дурбан. Нават аб'язныя шляхі былі непраязнымі. А службы экстраннай дапамогі спрабавалі дабрацца да людзей у сваіх аўтамабілях у тых частках, дзе дарога была перацятая.
“Службы экстраннай дапамогі працавалі бесперапынна ўсю ноч. Яны спрабавалі ахапіць як мага больш удзельнікаў дарожнага руху», - распавяла France 24 прадстаўнік экстранных службаў.
Snowfall blocks some roads in parts of South Africa. Motorists are stuck. pic.twitter.com/AvdtuWV6ev
— Africa Facts Zone (@AfricaFactsZone) September 21, 2024
Аўтобусы, якія курсуюць паміж правінцыямі, затрымаліся на аўтазаправачных станцыях і прастаялі там блізу сямі гадзін. У некаторых раёнах выпала да двух метраў снегу.
Паводле звестак мясцовых метэаролагаў, чакаецца новы снегапад.