Мянчук знайшоў хітры спосаб не плаціць за арэнду самаката
18- 22.09.2024, 17:40
- 28,726
Бясплатна пакатаўся на 30 тысяч рублёў і нават зарабіў.
Мянчук знайшоў хітры спосаб бясплатна ездзіць на пракатных самакатах.
18-гадовы хлопец звярнуў увагу, што аплата за арэнду спісвалася пасля заканчэння паездкі. Яму ў галаву прыйшла ідэя «прывязваць» да старонкі банкаўскую картку з нулявым балансам.
Маладзён стварыў 200 такіх акаўнтаў-пустышак. Ён катаўся бясплатна сам, паказаў лайфхак сябрам і нават знайшоў спосаб зарабіць: здаваў пракатныя самакаты ў субарэнду іншым людзям і браў сваю камісію. Хлопцу ўдалося зарабіць на гэтым 700 рублёў.
Такім чынам мянчук здзейсніў больш за 600 паездак, а пракатная кампанія недалічылася звыш 33 тысяч рублёў. У нейкі момант хлопец страціў пільнасць і пачаў пісаць скаргі ў службу падтрымкі сэрвісу. Відаць, тады на яго і звярнулі ўвагу.
Цяпер, як паведамляе МУС, на хлопца завялі крымінальную справу за прычыненне маёмаснай шкоды ў значнай суме без прыкмет крадзяжу.