У Менску таксіст збіў двух пешаходаў, якія перабягалі дарогу
4- 22.09.2024, 12:37
- 6,302
Кіроўца спрабаваў у апошні момант пазбегнуць сутыкнення.
На Партызанскім праспекце ў Менску кіроўца легкавушкі збіў двух пешаходаў, паведамілі ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама. Кіроўца спрабаваў у апошні момант пазбегнуць сутыкнення.
Аварыя адбылася ўвечары, 21 верасня, паблізу дома №33 на Партызанскім праспекце. Там блізу 23.15 два чалавекі перабягалі дарогу, дзе тым часам ехаў аўтамабіль таксі маркі Skoda.
Як паведамілі ў ДАІ, таксіст рухаўся па трэцяй паласе і «ўчыніў наезд на двух пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку ў неўстаноўленым месцы».
Як прыкметна на відэа з рэгістратара аўто, якое ехала ззаду, два чалавекі перабягалі дарогу перад таксі, а кіроўца ў апошні момант спрабаваў адысці ад сутыкнення, рэзка павярнуўшы направа.
«Дарэчы, у пешаходаў меліся прыкметы алкагольнага ап'янення. 41-гадовы і 44-гадовая пешаходы дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя для абследавання», - паведамілі ў ДАІ.