Джэніфер Лопэс і Мэрыл Стрып падтрымалі Камалу Гарыс на выбарах у ЗША
17- 22.09.2024, 13:11
- 5,526
Зоркі ўжо называюць яе «прэзідэнтам».
Вядомая амерыканская спявачка Джэніфер Лопэс і актрыса, зорка серыяла «Д'ябал носіць Прада» Мэрыл Стрып публічна падтрымалі Камалу Гарыс на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Знакамітасці заявілі, што будуць галасаваць у лістападзе за 59-гадовую дэмакратку.
Зорная каманда падтрымкі палітыка толькі расце. Як паведамілі на старонцы супольнасці падтрымкі Гарыс у Twitter, акрамя Лопэс і Стрып, яе таксама падтрымалі Браян Крэнстан, Бэн Стылер і Джулія Робертс.
Аб сваім выбары зоркі абвясцілі падчас ток-шок Опры Уінфры. Запрошанай госцяй праграмы была Камала. Да размовы з дэмакраткай далучаліся галівудскія акторы і спевакі. У анлайн-фармаце яны заявілі, што падтрымліваюць кандыдатуру Гарыс і менавіта яе бачаць будучым прэзідэнтам.
Калі на сувязь выйшла Мэрыл Стрып, то яна выпадкова назвала палітыка прэзідэнтам.
«Добры дзень, прэзідэнт Харыс!» - сказала знакамітасць у эфіры.
На словы актрысы адрэагавала сама Камала і жартаўліва адзначыла, што «яшчэ 47 дзён» да таго, як стане вядома, хто зойме пасаду амерыканскага прэзідэнта.