Пад Стоўбцамі легкавік сышоў з «ручніка» і прыціснуў мужчыну ў намёце на беразе возера
4- 22.09.2024, 13:45
- 7,080
У МНС расказалі падрабязнасці інцыдэнту.
Уначы на беразе возера ў Стаўбцоўскім раёне аўто, якое раптоўна паехала, заціснула мужчыну, які быў у намёце, паведамілі ў МНС.
У ноч на 22 верасня на беразе Стэцкоўскага возера ў вёсцы Стэцках на Стаўбцоўшчыне аўтамабіль сышоў з ручнога тормазу. У МНС а 2.35 паступіла паведамленне аб «неабходнасці надання мужчыне, якога заціснула ў намёце легкавым аўтамабілем, што сышоў са стаяначнага тормазу».
Ратавальнікі выцягнулі 38-гадовага мужчыну з-пад аўто. Яго даставілі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.