Сталі вядомыя страты РФ ва Украіне за тыдзень
4- 22.09.2024, 17:32
- 5,050
Амаль дзевяць тысячаў акупантаў і больш за 200 артсістэмаў.
За трэці тыдзень верасня УСУ ліквідавалі 8620 расейскіх вайскоўцаў. Таксама ўдалося знішчыць 224 артсістэмы і 159 ББМ.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram камандзіра Сухапутных войскаў Аляксандра Паўлюка.
«За тыдзень з 15 да 22 верасня страты ворага склалі блізу 8620 чалавек асабовага складу», – расказаў ён.
Акрамя таго, УСУ ўдалося знішчыць:
88 танкаў;
159 баявых браняваных машынаў;
224 артылерыйскія сістэмы;
9 РСЗА;
2 устаноўкі СПА;
339 адзінак аўтатэхнікі;
60 адзінак спецтэхнікі.
Акрамя гэтага, украінскія вайскоўцы знішчылі сама меней тры варожыя ракеты і 394 БПЛА. Агулам знішчаныя 1278 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі.