Беларуская марафонка зарабіла $15 тысячаў за паспяховы выступ у Кітаі
1- 22.09.2024, 18:15
- 3,222
35-гадовая беларуска прыйшла другой да фінішу.
Лёгкаатлетка Вольга Мазуронак зайздросна праявіла сябе на дыстанцыі 42195 метраў у правінцыі Хэбэй.
35-гадовая беларуска прыйшла другой да фінішу ў самай патрабавальнай і знясільнай дысцыпліне Каралевы спорту. Яна паказала час 2 гадзіны 25 хвілінаў і 8 секундаў.
Перамогу атрымала эфіопка Атальель Анмут. Трэцяй стала яшчэ адна прадстаўніца гэтай краіны Дэрарту Хайлу.
Агульны прызавы фонд гэтага азіяцкага марафону складаў $184 тысячы. $30 тысячаў дасталіся чэмпіёнцы, а ўдвая меншай сумай узнагароджаная Мазуронак.
Дадамо, што Вольга прабегла ўжо трэці ў сезоне марафон, і кожны раз фінішавала ў прызавой тройцы. У сакавіку яна стала другой у Лос-Анджэлесе, а ў чэрвені перамагла ў Мінесоце.