Кіраўнік МЗС Брытаніі заклікаў да мужнасці ў пытанні дазволу Украіне на ўдары ўглыб РФ
5- 22.09.2024, 18:27
- 2,974
Перамовы з ЗША прадаўжаюцца.
Кіраўнік МЗС Брытаніі Дэвід Лэмі, каментуючы перамовы з ЗША наконт дазволу Украіне на ўдары па РФ дальнабойнай зброяй, заявіў, што прыйшоў час для «нерваў і мужнасці». Паводле ягоных словаў, цяжкасці і выклікі расейска-ўкраінскай вайны будуць «глыбейшымі і суровейшымі», асабліва ў канцы 2025–2026 гадоў, паведамляе The Guardian.
«Гэта крытычны час для нерваў, смеласці, цярпення і сілы духу ад імя хаўруснікаў, якія падтрымліваюць Украіну», – заявіў Лэмі на канферэнцыі Лейбарысцкай партыі ў Ліверпулі.
Паводле ягоных словаў, Украіна і яе заходнія хаўруснікі абмяркоўваюць патрэбы Кіева на полі бою. Аднак ён, як міністр замежных справаў, не будзе каментаваць аператыўныя дэталі, «таму што гэта можа дапамагчы Пуціну».