Пад Менскам студэнта прыціснула дрэвам на вясковых могілках
25- 22.09.2024, 19:28
- 18,848
Ён загінуў.
У Менскім раёне студэнт дапамагаў пілаваць дрэва на вясковых могілках, фрагмент упаў яму на галаву, і ён загінуў, паведамілі ў Следчым камітэце.
Днём 22 верасня працоўны прыватнага прадпрыемства пілаваў дрэва на часткі на могілках у вёсцы Качына Менскага раёна. Каб збіраць спілаваныя фрагменты, арганізацыя вылучыла яму памочніка – 17-гадовага студэнта адной з менскіх ВНУ.
Падчас працы частка дрэва ўпала на галаву хлопца. Ад атрыманых траўмаў ён загінуў.
Распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 144 КК (Прычыненне смерці праз неасцярожнасць).