У Віцебскай вобласці будуць шукаць «дыверсантаў»
4- 23.09.2024, 9:20
- 2,430
Пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны.
Міністэрства абароны Беларусі 27-30 верасня правядзе камандна-штабное вучэнне з органамі ўправы тэрытарыяльнай абароны Віцебскай вобласці.
Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, асаблівая ўвага будзе нададзеная "процідзеянню дыверсійным групам супрціўніка, ахове важных аб'ектаў і забеспячэнню правапарадку", а таксама "фармаванню атрадаў народнага апалчэння".
"У ролі навучэнцаў прыцягваюцца службовыя асобы выканкамаў і ваенкаматаў вобласці, прадстаўнікі тэрытарыяльных органаў унутраных спраў, а таксама ваеннаабавязаныя тэрытарыяльных войскаў Віцебскага і Аршанскага раёнаў", - дадалі ў прэс-службе.