Пушылін «здаў» Лукашэнку
6- 23.09.2024, 9:54
- 11,728
Беларускі рэжым супрацоўнічае з тэрарыстамі.
Верхавод тэрарыстаў Дзяніс Пушылін у інтэрв'ю беларускай дзяржаўнай ТВ расказаў, што беларускі мультыбрэндавы цэнтр з'явіцца ў “ДНР”.
Паводле ягоных слоў, у дэлегацыі тэрарыстаў з "ДНР" была магчымасць наведаць Беларусь, прапрацаваць даволі шмат пытанняў. Пасля гэтага, удакладніў Пушылін, было падпісанае камюніке на палях Пецярбуржскага эканамічнага форуму, якое было звязана з пашырэннем узаемадзеяння паміж "ДНР" і Беларуссю.
- Былі нават падпісаныя пагадненні з шэрагам прадпрыемстваў, - заявіў кіраўнік ДНР.
Адзначым, украінскае МЗС прыстрашыла рэжым Лукашэнкі праз візіт Пушыліна ў Беларусь.