FIDE не здыме санкцыі з беларускіх шахматыстаў
5- 23.09.2024, 10:04
- 1,298
Адпаведную пастанову прыняла Генеральная асамблея арганізацыі.
Генасамблея FIDE на пасяджэнні ў Будапешце адмовілася зняць санкцыі з шахматыстаў Беларусі і Расеі, паведамляе DW.
Адпаведную прапанову агучыў Кыргызстан. Супраць яго прагаласавала 41 краіна, прадстаўнікі 21 краіны падтрымалі яго, яшчэ 27 устрымаліся ці адсутнічалі.
Разам з тым Генасамблея прагаласавала за тое, каб рада FIDE вывучыла магчымасць дапусціць да спаборніцтваў гульцоў з РБ і РФ маладзейшых за 12 гадоў або з абмежаванымі магчымасцямі.
Беларусь і Расея былі выключаныя з Міжнароднай шахматнай федэрацыі ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Шахматысты з гэтых краін фактычна засталіся па-за міжнароднымі турнірамі.