27 верасня 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «беларускай Швайцарыі» прадаецца стылёвы дом

4
У «беларускай Швайцарыі» прадаецца стылёвы дом

Каля гарналыжных курортаў і з усімі выгодамі.

За маляўнічыя ўзгоркі і лясныя масівы Лагойскі раён часта называюць "Беларускай Швайцарыяй". Менавіта тут побач з Раўбічамі зараз прадаецца абсалютна новы дом, які ідэальна пасуе для пражывання круглы год. Ён знаходзіцца ў катэджным пасёлку Аколіца і можа пахваліцца вялікім пляцам, высокімі столямі, стыльным рамонтам і наяўнасцю ўсіх выгод, піша Realt.

Размяшчаецца камяніца за 12 кіламетраў ад МКАД – у вёсцы Аколіца, што недалёка ад Дуброўскага вадасховішча. Паблізу можна знайсці і вядомыя спартыўныя комплексы: "Раўбічы", "Сілічы", "Лагойск".

Аднапавярховы блочны дом 2024 года пабудовы быў узведзены паводле ўнікальнага праекту. Асаблівасць камяніцы - пяціметровыя столі і панарамныя вокны.

Фасад дому атынкаваны і аздоблены дэкаратыўным каменем. Падмурак - палева-ростверкавы, зверху пліта і ўцяпляльнік 50 мм. Дах - скатны, мяккі дах, уцяпляльнік 250 мм.

Агульная плошча дома налічвае 125 квадратных метраў.

Планіроўка ў камяніцы - максімальна зручная: на першым узроўні размясцілася шыкоўная кухня-гасцёўня (51 квадрат), тры прасторныя спальні, два санвузлы, тамбур, кацельня і тэраса.

На другім узроўні (антрэсолі) уласнікі прадугледзелі кабінет (12 квадратаў).

Унутры дома зроблены сучасны рамонт. На падлозе - керамаграніт і ламінат, столі - нацяжныя, слоты. Санвузел цалкам з пліткі, змантажавана ўсё абсталяванне (душавы кут, ванна, падвесны ўнітаз, рукамыйніца з тумбай, люстэрка з падсветкай).

Мэблі ў доме няма, затое ў гасцёўні ужо маецца камін для ўтульных восеньскіх вечароў.

Апроч каміна, дом будзе саграваць цёплая падлога, а таксама радыятары (ацяпленне праз кацёл Ariston). Вокны - двухкамерныя энергазберагальныя шклопакеты. Вада - уласная свідравіна. Каналізацыя - мясцовая септык + два студні. Электрычнасць - 15 квт. Падключаны газ.

Катэдж знаходзіцца на прасторным пляцыы прастакутнай формы пляцам 11 сотак. На тэрыторыі ўжо зроблена добраўпарадкаванне, ёсць дарожкі, паркоўка на тры аўто. Сам пляц абнесены парканам, устаноўлены адкатныя вароты з электрапрывадам.

Як адзначаецца, у аб'яве, "цяпер на рынку практычна няма новых дамоў прапанаваным коштам у гэтай лакацыі і гатовых да пражывання".

У пешай даступнасці ад дома знаходзіцца Дуброўскае вадасховішча і РЦ "Раўбічы". За 5 хвілінах язды - школа і гандлёвы цэнтр.

Кошт дома - 207 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках