Беларускі хакеіст згуляў у гістарычным матчы «Юты»
- 23.09.2024, 11:21
- 1,908
Беларус паўдзельнічаў у перамозе над «Сэнт-Луісам».
Хакеісты «Юты» (былая «Арызона») з беларускім абаронцам Уладзіславам Калячонкам падолелі «Сэнт-Луіс Блюз» у сваім першым перадсезонным матчы НХЛ, піша «Прессбол».
Гульня прайшла ў Дэ-Мойне, штат Аёва, і закончылася перамогай «Юты» з лікам 5:3. Падчас матчу экс-«Арызона» саступала 0:2.
Форвард Майкл Карконэ ўвайшоў у гісторыю як аўтар першай шайбы ў гісторыі «Юты». Карконэ аформіў дубль. Пераможную шайбу за 1:17 да канца трэцяга перыяду закінуў Логан Кулі. Ён рэалізаваў штрафны кідок.
Калячонак не ўдзельнічаў у галявых атаках сваёй каманды. На яго рахунку адзін кідок у створ брамы пры нейтральным паказчыку карыснасці.
Наступны матч "Юта" правядзе бліжэйшай ноччу (4:00 паводле менскага часу). Яе спаборнікам пернікам будзе "Лос-Анджэлес".