За ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару
11- 23.09.2024, 11:32
- 12,540
Яны выходзілі на мітынгі ў 2020 годзе.
У Беларусі затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года. Іх «пакаяннае» відэа апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
На кадрах жанчына расказала, што ў 2020-м удзельнічала ў акцыях пратэсту і пісала каментарыі ў «экстрэмісцкіх каналах» аб перамяшчэнні тэхнікі.
Ейны муж паведаміў, што яго затрымалі за тое, што ён разам з жонкай удзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах, у тым ліку адзін раз - з выхадам на праезную частку.
У роліку сілавікоў таксама можна ўбачыць скрыншот рэпартажу тэлеканала «Дождь» пра жаночыя маршы ў Беларусі.