Магілёвец напаў з нажом на двух губапзікаўцаў
- 23.09.2024, 12:29
- 9,322
Яго затрымалі.
Магілёвец напаў з нажом на двух міліцыянтаў, пра гэта піша тэлеграм-канал МУС.
Як сказана ў паведамленні, прыкладна аб 11 раніцы на праспекце Пушкіна супрацоўнікі ГУБАЗіК «апазналі мясцовага жыхара, які мае дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Што менавіта было патрэбна сілавікам ад мужчыны - не паведамляецца.
Падчас размовы, як піша МУС, ён раптоўна дастаў нож і нанёс удар.
Мужчыну затрымалі.