27 верасня 2024, Пятніца, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускамоўнай праграмістцы з EPAM пагражае да дзесяці гадоў калоніі

18
Беларускамоўнай праграмістцы з EPAM пагражае да дзесяці гадоў калоніі
Марына Леановіч

Год таму дзяўчына вярнулася з Грузіі.

Марыну Леановіч, якая да затрымання працавала ў EPAM, абвінавачваюць у "фінансаванні вайны" і "спрыянні экстрэмізму". Дзяўчыне пагражае ад пяці гадоў калоніі. Судзіць яе будзе тая ж суддзя, што і Насту Лойку і Алеся Пушкіна.

Марыне Леановіч 28 гадоў. Яна з Менска. Пасля школы вучылася ў БДУІР на метролага. Адразу па размеркаванні дзяўчына пачала працаваць у EPAM, дзе была фронтэнд-распрацоўшчыцай (чалавек, які распрацоўвае тую частку праграмы, якую бачыць карыстальнік), піша «Наша Ніва».

Таксама Марына займаецца творчасцю. Напрыклад, піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі, робіць ілюстрацыі і перакладае на беларускую мову, а яшчэ піша вершы. Усе сацыяльныя сеткі дзяўчына вядзе па-беларуску, але пад псеўданімамі.

Пасля пачатку вайны Марына пераехала жыць у Грузію і асела ў Тбілісі. Дзяўчына захапляецца прыродай, фатаграфуе і ідэнтыфікуе цікавых кузурак і іншых жывых істот, якіх знаходзіць падчас вандраванняў. У апошні раз яна нешта адзначала 3 жніўня 2023 года - гэта быў павук, якога яна ўбачыла ў Тбілісі.

Аб затрыманні Марыны паведамілі ў твітары ў кастрычніку 2023 года. Невядома, чаму дзяўчына вярнулася ў Беларусь.

Суд над Марынай Леановіч пачынаецца 11 кастрычніка 2024 года. Яе абвінавачваюць паводле двух артыкулаў - «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК) і «фінансаванне ці іншая фінансавая падтрымка вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Дзяўчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Судзіць яе будзе Алена Шылько, якая выносіць палітычныя прысуды як мінімум з 2006 года. Шылько прысудзіла сем гадоў калоніі за праваабарончую дзейнасць Настассі Лойцы, шэсць гадоў за данаты Мікалаю Васілевічу і пяць гадоў Алесю Пушкіну, які памёр за кратамі.

Алена Шылько
Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках