27 верасня 2024, Пятніца, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50-гадовую палітычную зняволеную адправілі на тры гады ў калонію

4
50-гадовую палітычную зняволеную адправілі на тры гады ў калонію

У справе IneedHelp.

Палітычнай зняволенай Аксану Ляпко прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Такі прысуд 20 верасня ў Гарадзенскім абласным судзе абвясціў суддзя Валерый Раманоўскі. 50-гадовую жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 2 і ч. 1 арт. 361-4 (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці).

Пракурор Дзяніс Корда прасіў прызначыць палітычнай зняволенай тры з паловай 3 гады калоніі.

Вядома, што Аксану Лепку затрымалі 23 студзеня. Тады супрацоўнікі КДБ ладзілі так званы «рэйд па салідарнасці». Падчас яго пад удар патрапілі сваякі і блізкія палітвязняў і атрымальнікі дапамогі ад ініцыятывы IneedHelp.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках