27 верасня 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пакістане падарвалі картэж расейскага МЗС

У Пакістане падарвалі картэж расейскага МЗС

Ёсць параненыя.

Аўтамабіль, які суправаджаў картэж пасла Расеі ў Пакістане Альберта Харава, падарваўся на міне на поўначы Пакістана, паведамляе расейскае пасольства ў гэтай краіне са сваім тэлеграм-канале.

Са звестак дыппрадстаўніцтва, інцыдэнт адбыўся, калі калона вярталася з пакістанскага горада Мінгора. Раненні атрымалі некалькі супрацоўнікаў мясцовай паліцыі, прадстаўнікі дыпкорпуса не пацярпелі, гаворыцца ў паведамленні, піша The Moscow Times.

Тэлеканал Geo TV, у сваю чаргу, інфармуе, што ў выніку выбуху адзін паліцэйскі загінуў, паранены былі чацвёра вартавых парадку. З ягоных звестак, “дыстанцыйна кіраваная бомба” была падарваная каля аўтобуса, у якім знаходзіліся супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія адказвалі за бяспеку замежных дыпламатаў. У калоне ў момант здарэння таксама рухаліся аўтамабілі паслоў Ірана, Эфіопіі, Інданезіі, Таджыкістана, Казахстана і іншых краін, указвае канал.

Пакістанскі партал DawnNews адзначае, што пакуль ні адна з тэрарыстычных груповак не ўзяла на сябе адказнасць за тое, што здарылася.

Хараў прыбыў на поўнач Пакістана ў складзе дэлегацыі паслоў шэрагу дзяржаў для ўдзелу ў Форуме развіцця турызму ў даліне Сват правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Мерапрыемства арганізавала гандлёва-прамысловая палата Пакістана, расказалі ў пасольстве РФ пасля здарэння.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках