Расейскія вайскоўцы на Куршчыне здаліся ў палон украінскім марскім пяхотнікам
1- 23.09.2024, 15:43
- 13,390
Апублікаванае відэа аперацыі.
Марскія пяхотнікі 501-га асобнага батальёна УСУ працягваюць весці актыўныя дзеянні на тэрыторыі Курскай вобласці. Нядаўна ім удалося зноў папоўніць абменны фонд, узяўшы ў палон расейскіх акупантаў.
Прэс-служба батальёна апублікавала адпаведныя відэа з месца падзей.
"Выконаваючы баявыя задачы на тэрыторыі РФ у Курскай вобласці, марскія пехацінцы 501-га асобнага батальёна марской пяхоты папаўняюць абменны фонд, каб як мага хутчэй вярнуць пабрацімаў з расейскага палону", – гаворыцца ў паведамленні.