Расейскі камандзір напіўся і звярнуўся да УСУ па рацыі
17- 23.09.2024, 16:11
- 38,972
Такога вы яшчэ не чулі.
Камандзір расейскіх акупантаў напіўся і надумаў выйсці на сувязь з байцамі УСУ па рацыі. У эфіры ён сыпаў пагрозамі, але па сутнасці ягоны зварот больш нагадваў просьбу спыніць абстрэлы яго падраздзялення.
На сувязь ён выйшаў з ваярамі 63-й асобнай механізаванай брыгады УСУ. Абаронцы Украіны не ўтрымаліся ад смеху і апублікавалі яго нікчэмны маналог у сетцы.
«Такога вы яшчэ не чулі! У маскальскага камандзіра здалі нервы пасля некалькіх правальных штурмаў на пазіцыі 63-й брыгады - атрымаўшы смачных выспяткаў, ён напіўся і звярнуўся ў ААН, пачаў скардзіцца нашым байцам па рацыі, што яны...няправільна ваююць! - Падпісалі відэа байцы.
Са слоў відавочцаў, п'яны расейскі камандзір заявіў, што ведае, што іх слухаюць, і што ён дабярэцца да пазіцый УСУ. Ён таксама адкрыта прызнаўся ў зверствах, якія расейцы робяць на тэрыторыі Украіны ў дачыненні да вайскоўцаў.
«Я ведаю, што вы нас слухаеце...Мы вас дастанем», - прамармытаў ён у рацыю.
Увага! Ненарматыўная лексіка!