27 верасня 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прымусілі расейцаў уцякаць на Данеччыне

УСУ прымусілі расейцаў уцякаць на Данеччыне

Масаваны штурм пайшоў не паводле плану.

У выніку няўдалага масаванага штурму ўкраінскіх пазіцый на Курахаўскім кірунку Данецкай вобласці, які распачалі акупацыйныя войскі Расеі, захопнікі пацярпелі поўнае паражэнне і былі вымушаныя рэціравацца.

Воіны 79-й асобнай дэсантна-штурмавой Таўрыйскай брыгады УСУ здолелі паспяхова адбіць варожы наступ, знішчыўшы частку тэхнікі супраціўніка. Іншая частка ганебна ўцякла.

Відэа бою ўкраінскія вайскоўцы апублікавалі на сваёй афіцыйнай Facebook-старонцы.

Як паведамляецца, штурм пачаўся з удзелам 20 адзінак тэхнікі захопнікаў, у тым ліку 14 бронемашын з дэсантам і шасці танкаў. Аднак, дзякуючы мужнасці і прафесіяналізму ўкраінскіх воінаў, два танкі і дзве бронемашыны з дэсантам былі знішчаныя, а адзін танк выведзены са строю. Астатняя тэхніка захопнікаў была вымушаная рэціравацца.

«Дасягнуць раптоўнасці акупантам не ўдалося - дэсантнікі 79-кі адкрылі агонь па варожых калонах яшчэ да таго, як тыя пачалі рухацца на мяжу атакі. Артылерыя, ударныя дроны, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, мінныя загароды - вораг яшчэ раз адчуў на сабе, што такое моц таўрыйскіх дэсантнікаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках