27 верасня 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ў судзе Гаагі запатрабавала знесці Крымскі мост

8
Украіна ў судзе Гаагі запатрабавала знесці Крымскі мост

Мост незаконны.

Украіна абвінаваціла Расею ў спробе незаконна захапіць кантроль над Азоўскім морам і Керчанскай пратокай. Брамай, якая забяспечвае доступ у акваторыю, служыць Крымскі мост, які неабходна прыбраць, заявіў прадстаўнік Кіева на судзе ў Гаазе.

Украіна ўжо двойчы спрабавала падарваць Крымскі (Керчанскі) мост, які служыць транспартнай і сімвалічнай прывязкай Крыма да Расеі. Цяпер яна спрабуе дабіцца яго ліквідацыі юрыдычным спосабам. «Расея хоча забраць сабе Азоўскае мора і Керчанскую пратоку, таму на ўваходзе [у іх] яна пабудавала вялізную браму, каб не пускаць міжнародныя судны, пры гэтым дазваляючы заход невялікім расейскім рачным судам», - заявіў прадстаўнік Украіны Антон Карыневіч на першым пасяджэнні Сталага арбітражу у Гаазе.

Пазоў быў пададзены ў 2016 г., праз два гады пасля анэксіі Крыма. Украіна абвінавачвае Расею ў тым, што, пабудаваўшы мост, яна парушыла Канвенцыю ААН па марскім праве, забараніла ўкраінскім рыбакам весці традыцыйны промысел, прычыніла шкоду навакольнаму асяроддзю і разрабавала падводныя археалагічныя аб'екты. Карыневіч заявіў калегіі арбітраў, паведамляе AP: «Мост незаконны і павінен быць знесены».

Расея мяркуе, што гэтая справа не падпадае пад юрысдыкцыю арбітражнага суда. Калі ж арбітры пастановяць наадварот, яны павінны адхіліць прэтэнзіі Кіева, заявіў прадстаўнік Расеі Генадзь Кузьмін. «Выстаўленыя Украінай абвінавачанні ў гэтай справе, вядома, зусім беспадстаўныя і бесперспектыўныя», бо размова ідзе аб «унутраных водах» Расеі, сказаў ён.

Рэжым унутраных вод (частка мора паміж узбярэжжам і «зыходнай лініяй», ад якой адлічваюцца тэрытарыяльныя воды, прылеглая зона, выключная эканамічная зона і межы шэльфа) вызначаецца дзяржавай, а не Канвенцыяй ААН.

Пасля анэксіі Крыма 19-кіламетровы мост стаў важным фактарам інтэграцыі паўвострава ў Расею. За яго будаўніцтва, якое пачалося ў лютым 2016 г., адказвала кампанія сябра Уладзіміра Пуціна Аркадзя Ротэнберга «Будгазмантаж». Мост выкарыстоўваўся для дастаўкі салдат і зброі перад расейскім уварваннем і пасля для забеспячэння групоўкі, якая захапіла паўднёвыя тэрыторыі Украіны.

Служба бяспекі Украіны арганізавала дзве дыверсіі з мэтай падарваць мост. 8 кастрычніка 2022 г. (на наступны дзень пасля дня нараджэння Пуціна) на мосце быў узарваны грузавы аўтамабіль, што прывяло да падзення двух пралётаў аўтадарогі і моцнага пажару на чыгуначнай частцы. А 17 ліпеня 2023 г. выбух разбурыў адзін з аўтадарожных пралётаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках