УСУ выяўляюць 12 тысяч цэляў штотыдзень пры дапамозе ШІ
3- 23.09.2024, 19:48
- 4,844
Украінскія вайскоўцы актыўна карыстаюцца платформай Avengers.
Украінскія вайскоўцы актыўна карыстаюцца платформай ШІ Avengers у вайне з расейцамі. Яна дапамагае выяўляць вялікую колькасць варожых цэляў.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Украіны.
Паводле інфармацыі ведамства, кожны тыдзень украінскія абаронцы пры дапамозе Avengers аўтаматычна выяўляюць 12 тысяч варожых цэляў.
У Мінабароны ўдакладняюць, што такая платформа дазваляе аператарам дронаў прымаць пастановы хутчэй і больш эфектыўна, а рызыка памылак праз стомленасць памяншаецца. Інтэграцыя працуе ў стрымінгавым модулі VEZHA баявой сістэмы DELTA.
«Платформа Avengers, распрацаваная Цэнтрам інавацый Мінабароны, унікальная ў свеце па аб'ёме відэазвестак з варожай тэхнікай. Мы працягваем развіваць Avengers і іншыя ШІ-развязанні, каб забяспечыць нашым вайскоўцам перавагу. У далейшым плануем пашырыць хмарныя магчымасці платформы, а таксама інтэграваць ШІ-развязанні на беспілотнікі», - распавяла намесніца кіраўніка Мінабароны Кацярына Чарнагоранка.
Цэнтр інавацый працягвае ўдасканальваць платформу Avengers, каб якасць распазнання варожай тэхнікі паляпшалася. Гэта, напрыклад, датычыцца схаванай у лясах варожай тэхнікі і не толькі.