Менскае «Дынама» падпісала ўжо 15-га легіянера
5- 23.09.2024, 20:13
- 4,036
Беларускія хакеісты скончыліся?
Чарговым навабранцам беларускага клуба, які прадстаўляе краіну ў КХЛ, стаў форвард з ЗША Крыс Цірні. Пра гэта паведаміла прэс-служба менскага «Дынама».
Паводле выкладзенай інфармацыі, «Дынама» будзе спадзявацца на Цірні цягам аднаго сезону. Кантракт носіць аднабаковы характар – яно і нядзіўна, бо нават сярод легіянераў Цірні вылучаецца найбагацейшым досведам выступаў у НХЛ.
Нападнік згуляў там у агульнай колькасці 11 сезонаў, якія змясцілі ў сябе 649 матчаў. За гэты час амерыканец здолеў закінуць 80 шайбаў і аддаць 168 дзейсных перадачаў.
Дадамо, што Цірні стаў ужо 15-м легіянерам у цяперашнім складзе «Дынама». Ён цяпер складаецца з шасці канадцаў, шасці расейцаў і трох амерыканцаў.