Зяленскі і Шольц сустрэліся ў Нью-Ёрку
- 23.09.2024, 21:24
- 2,626
Прэзідэнт Украіны прывёз у ЗША «план перамогі».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам. Сустрэча прайшла 23 верасня ў Нью-Ёрку.
Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.ukrinform.ua/rubric-polytics/3908764-zelenskij-u-nujorku-zustrivsa-z-solcom.html>«Укрінфарм».
Паводле звестак СМІ, іх сустрэча прайшла ў Сталым прадстаўніцтве Украіны пры ААН. Што менавіта яны абмяркоўвалі падчас сустрэчы – невядома.
Зяленскі знаходзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі, дзе павінен прапанаваць свой план перамогі прэзідэнту ЗША Джо Байдэну, а таксама Камале Гарыс і Дональду Трампу.