Вялікая Брытанія вылучыць £2,5 млн беларускай грамадзянскай супольнасці
17- 23.09.2024, 21:51
- 5,068
Таксама Лондан заклікаў да неадкладнага вызвалення палітвязняў.
Урад Вялікай Брытаніі вылучае 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў беларускім праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці і заклікае да неадкладнага вызвалення палітвязняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве Вялікай Брытаніі датычна Беларусі на 57-й сесіі Рады ў правах чалавека ў Жэневе.
У брытанскай заяве выказваецца глыбокая занепакоенасць жорсткімі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, а таксама асуджаецца прадаўжэнне адвольных арыштаў і маштабных рэпрэсій.
Акрамя таго, зазначаецца, што да чацвёртай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі Вялікая Брытанія абвясціла пра ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.
Таксама было абвешчана пра вылучэнне 2,5 млн фунтаў стэрлінгаў беларускім праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці.