«Думаў, што будзе лепш, але атрымалася наадварот»
3- 24.09.2024, 9:55
- 5,582
Палонны акупант пашкадаваў, што пайшоў на вайну.
19-гадовы Уладзіслаў Навумаў - палонны расейскі захопнік. Акупант расказаў, што калісьці ён трапіў у турму за распаўсюджванне наркотыкаў, неўзабаве апынуўся на вайне ва Украіне.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, адпаведнае інтэрв'ю з палонным апублікаванае ў тэлеграм-канале Бутусаў Плюс.
«Прабач, мама, што падпісаў гэты кантракт. Думаў, што будзе лепш, але атрымалася наадварот», - раскайваецца расейскі салдат.