Лукашэнка рыхтуецца да вайны?
13- 24.09.2024, 11:22
- 9,802
У Менску пройдуць вучэнні на выпадак “ваеннага часу”.
У МНС запланавалі правесці 25 і 26 верасня ў Менску вучэнні "ў рэсурсным забеспячэнні, у тым ліку і ў ваенны час".
Як расказалі ў ведамстве, работнікі МНС адпрацуюць "парадак пераводу сіл і сродкаў Менскай гарадской управы МНС з мірнага на ваенны час ва ўзаемадзеянні са службамі грамадзянскай абароны".
Таксама ў праграме вучэння — праверка "рэальнасці выканання запланаваных мерапрыемстваў у рэсурсным забеспячэнні органаў і падраздзяленняў у надзвычайных сітуацыях ва ўмовах ваеннага часу" і ацэнка "ступені гатоўнасці арганізацый у рэсурсным забеспячэнні".
Паводле інфармацыі МНС, сілы і сродкі Партызанскага раённага звяна Менскай гарадской падсістэмы Дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны (ДСНСІГА) запланавалі адпрацаваць “уступную ў рэагаванні на наступствы неспрыяльных (небяспечных) гідраметэаралагічных з'яў”.
У ведамстве дадалі, што такія вучэнні накіраваны на "паляпшэнне парадку дзеянняў рэагавання на ўсе пазаштатныя сітуацыі", якія могуць адбыцца як у мірны, так і ў вайсковы час. Яшчэ адна задача - ацаніць "ступень гатоўнасці ўсіх зацікаўленых службаў горада і выявіць існыя недахопы".