Байцы ГУР вызвалілі Ваўчанскі агрэгатны завод
- 24.09.2024, 16:15
- 4,562
Цалкам зачышчаны астатні з 30 будынкаў прадпрыемства.
Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны вызваліла Ваўчанскі агрэгатны завод.
Аб гэтым РБК-Украіна паведамілі крыніцы ў Сілах абароны Украіны.
Паводле звестак крыніцы, сёння, 24 верасня, цалкам зачышчаны астатні з 30-ці будынкаў завода.
Ваўчанскі агрэгатны завод - гэта важнае прадпрыемства ў Харкаўскай вобласці, якое спецыялізуецца на вытворчасці гідраўлічных сістэм і авіяцыйных агрэгатаў для цывільнай і вайсковай тэхнікі. Умовы вайны істотна паўплывалі на яго дзейнасць.
У пачатку траўня гэтага года расейскія войскі пайшлі ў паўторны наступ на поўначы Харкаўскай вобласці. З таго часу ў расейцаў было нязначнае прасоўванне, і яны апынуліся на агрэгатным заводзе, дзе іх заблакавалі ўкраінскія вайскоўцы.